Індыя знайшла новага пастаўшчыка нафты замест Расіі
- 1.12.2025, 19:04
Краіна закупіла першую партыю «чорнага золата» ў Гаяны.
Індыя закупіла першую партыю нафты ў Гаяны, два танкеры з сыравінай ужо накіраваліся ў краіну. Пра гэта паведаміла амерыканскае агенцтва Bloomberg са спасылкай на дадзеныя парталаў па адсочванні суднаў.
«Супервялікія нафтаносьбіты Cobalt Nova і Olympic Lion пакінулі гэтую паўднёваамерыканскую краіну ў апошнія дні лістапада, кожны з якіх вёз каля 2 мільёнаў барэляў нафты», — гаворыцца ў матэрыяле.
Паводле даных журналістаў, судны прыбудуць у Індыю ў студзені. Такі працяглы маршрут паставак звязаны з планамі індыйскіх перапрацоўшчыкаў адмовіцца ад закупак нафты з Расіі на фоне ціску з боку ЗША і санкцый супраць найбуйнейшых расійскіх пастаўшчыкоў, вынікае з матэрыялу.