Лукашысты замахнуліся на небяспечны праект
- 1.12.2025, 13:49
Хочуць пабудаваць «першы беларускі грамадзянскі самалёт».
У Беларусі збіраюцца выпускаць уласныя грамадзянскія самалёты, распавёў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты.
Вядома, яго будуць рабіць у кааперацыі з Расіяй:
— Ёсць добры кантакт з усімі ключавымі авіязаводамі Расіі і ў нашага 558-га завода ў Баранавічах, і ў Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі, і ў Аршанскага авіярэмонтнага завода.
Улады хочуць выпусціць яго да 2029–2030 гадоў.
Заўважым, якасць самалётаў расійскай авіяпрамысловасці выклікае сумневы. Так, у чэрвені 2025 года самалёт Superjet-100 авіякампаніі «Азімут» падчас узлёту ў аэрапорце Внукова страціў капот правага рухавіка і пачаў развальвацца.