Генеральнае консульства Іспаніі ў Маскве «ўсё часцей стала адмаўляць беларусам у візе»
- 1.12.2025, 12:38
Атрымаць запаветны «шэнген» стала яшчэ складаней.
Генеральнае консульства Іспаніі ў Маскве ўсё часцей стала адмаўляць беларусам у візе, паведаміў тэлеграм-канал «Візавы крот».
«Чытачы зноў паведамляюць, што замест запаветнага шэнгену ў канверце атрымліваюць ліст з адмовай», — адзначыла выданне.
«Візавы крот» падкрэсліў, што адмова ў атрыманні шэнгену — «не прысуд», але звярнуў увагу, што кожны мусіць вырашыць для сябе сам, «ці вартая такая справа высілкаў і сродкаў».
Нагадаем, у выпадку адмовы ў выдачы візы заяўнік можа падаць хадайніцтва аб пераглядзе рашэння, асабіста падаўшы апеляцыю ў Консульскі аддзел або офіс візавага цэнтра BLS.