BE RU EN

У банках адбыліся валютныя змены

  • 1.12.2025, 12:11

Некаторыя банкі змянілі памер камісіі.

У некаторых банкаў адбыліся валютныя змены. «Зеркало» склала падборку такіх навінак.

«РРБ-Банк» з 20 лістапада прыпыніў прыём грошай ад фізасоб на некаторыя дэпазіты — «Европейский на 2 года лояльный», «Безотзывный на 13 месяцев» і «Безотзывный на 7 месяцев» у доларах.

«Белагропромбанк» з 18 лістапада перагледзеў стаўкі па тэрміновых укладах у расійскіх рублях.

«Альфа-Банк» з 20 лістапада адмяніў камісію за выдачу і за прыём праз свае касы расійскіх рублёў.

«Сбер Банк» да 14 студзеня 2026 года запусціў спецыяльную прапанову — пералічэнні ў РФ без камісіі па нумары тэлефона. «Усё, што патрэбна, — ведаць нумар тэлефона, да якога прывязаная карта атрымальніка ў „Сбербанк Россия“», — удакладняе фінустанова. Ідзе гаворка пра пералічэнні ў расійскіх рублях.

«Нео Банк Азія» з 20 лістапада для бізнес-кліентаў змяніў памер камісіі за пералічэнні ў доларах у іншыя банкі Беларусі.

Апошнія навіны