Лукашэнка знайшоўся ў Амане на чацвёрты дзень візіту
- 1.12.2025, 11:33
Кіраўнік сустракаецца з султанам.
Лукашэнка з'явіўся пасля трох дзён адсутнасці ў інфармацыйнай прасторы. Сёння, 1 снежня, кіраўнік сустракаецца з султанам Амана Хайсамам бен Тарыкам Аль Саідам.
Адзначаецца, што сустрэча мае нефармальны характар.
На сустрэчы прысутнічаюць сыны Лукашэнкі Віктар і Мікалай.
Адзначым, беларускі дыктатар на тры дні выпаў з інфармацыйнай прасторы, што спарадзіла шэраг чутак.