«Купа дыму, а там ваякі стаялі»
- 1.12.2025, 11:04
Грукат у Бярдзянску выклікаў моцны перапалох.
У часова акупаваным украінскім Бярдзянску адбыўся магутны выбух, які перарваў размову расійскіх акупантаў. У выніку паспяховай аперацыі ўкраінскай разведкі і Руху супраціву супраць акупацыі захопнікі панеслі сур'ёзныя страты ў жывай сіле і тэхніцы.
Як паведамляе ГУР, 19 лістапада 2025 года каля 23:20 па мінскім часе на ўездзе ў часова акупаваны Бярдзянск пад прапагандысцкім білбордам сабраліся расійскія вайскоўцы. Іх няспешную размову раптоўна перапыніў магутны выбух.
У выніку паспяховай аперацыі ГУР і Руху супраціву пяць акупантаў з так званай «Расгвардыі» былі знішчаныя, яшчэ чацвёра атрымалі цяжкія раненні, пашкоджаныя два варожыя пікапы і браняваны аўтамабіль «Тыгр».
Грукат у Бярдзянску выклікаў моцны перапалох — да месца знішчэння расійскіх акупантаў прыбылі машыны хуткай дапамогі і пажарныя.