BE RU EN

Украінскія дроны атакавалі Дагестан

  • 1.12.2025, 11:31

Мэтай стаў суднабудаўнічы завод у Каспійску.

Каспійск у расійскім Дагестане падвергнуўся налёту дронаў. На месцы працуюць аператыўныя службы, паведаміў кіраўнік рэспублікі Сяргей Мелікаў. Падрабязнасцяў ён не прывёў.

Раней пра выбухі ў прыбярэжным горадзе паведамілі мясцовыя жыхары. Па іх словах, непадалёк ад месца выбуху знаходзіцца суднабудаўнічы завод «Дагдызель».

Нагадаем, 1 снежня Расію атакавалі дзясяткі дронаў.

Апошнія навіны