Украіна адказала Казахстану
- 1.12.2025, 9:34
Кіеў б'е ў адказ на ўдары і атакі агрэсара.
Міністэрства замежных спраў Украіны апублікавала заяву ў адказ на пратэст Казахстана супраць удару па аб’ектах крытычнай інфраструктуры Каспійскага трубаправоднага кансорцыума у порце РФ Наварасійск.
У заяве МЗС Украіны адзначаецца, што ніякія дзеянні ўкраінскага боку не накіраваныя супраць Рэспублікі Казахстан або іншых трэціх бакоў, а ўсе намаганні Украіны накіраваныя на адбіццё паўнамаштабнай расійскай агрэсіі ў межах рэалізацыі гарантаванага артыкулам 51 Статута ААН права на самаабарону.
Адначасова адзначаецца, што Украіна ўлічыла занепакоенасць Казахстана адносна інфраструктуры Каспійскага трубаправоднага кансорцыума.
У ўкраінскім знешнепалітычным ведамстве заявілі, што Украіна б'е ў адказ на ўдары і атакі агрэсара і робіць гэта ў межах вывераных і стратэгічна абгрунтаваных абаронных аперацый, а Сілы абароны Украіны сістэмна аслабляюць ваенна-прамысловы патэнцыял агрэсара і пазбаўляюць яго сродкаў для вядзення злачыннай захопніцкай вайны і забойства ўкраінцаў.
«Яшчэ раз падкрэсліваем, што адзіным фактарам дэстабілізацыі і прычынай пагроз бяспецы ў Чарнаморскім рэгіёне і за яго межамі застаецца расійская агрэсія», — гаворыцца ў заяве.