Расію атакавалі дзясяткі дронаў
- 1.12.2025, 9:23
Прыпынілі працу аэрапорты.
Над рэгіёнамі Расіі заўважылі 32 украінскія беспілотнікі самалётнага тыпу, паведамляе прэс-служба Мінабароны Расіі.
Па чатыры дроны ў Белгарадскай, Бранскай, Ноўгарадскай і Растоўскай абласцях, а таксама ў Краснадарскім краі. Па тры беспілотнікі збілі над акваторыяй Азоўскага мора і Ленінградскай вобласцю, два нібыта перахапілі ў Варонежскай вобласці.
Па аднаму дрону знішчылі ў Валгаградскай, Курскай, Смаленскай і Тульскай абласцях.
У ноч на 1 снежня працу прыпынялі аэрапорты Краснадара (Пашкоўскі), Уладзікаўказа (Беслан), Грознага (Паўночны), Магаса, Валгаграда і Тамбова (Донскае). На момант падрыхтоўкі матэрыялу прыём і адпраўку рэйсаў аднавіліся ў тамбоўскай і краснадарскай авіягаванях.