BE RU EN

CNN: Мадура пагадзіўся сысці ў адстаўку

  • 1.12.2025, 12:44

ЗША патрабуюць, каб дыктатар неадкладна пакінуў пасаду.

Венесуэльскі дыктатар Нікалас Мадура гатовы сысці ў адстаўку, але не раней як праз 18 месяцаў. Белы дом са свайго боку настойвае, каб саюзнік расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна неадкладна пакінуў пасаду кіраўніка Венесуэлы.

Пра гэта паведамляе CNN.

Выданне са спасылкай на ўласныя крыніцы піша, што Мадура і ягоныя паплечнікі звязаліся з Белым домам па шэрагу каналаў. Абмеркаванні працягваюцца, паведамілі суразмоўцы ў адміністрацыі ЗША.

Сам Мадура падчас папярэдніх перамоваў з ЗША сігналізаваў пра гатоўнасць мірна пакінуць пасаду кіраўніка Венесуэлы. Аднак ёсць нюанс: ён гатовы зрабіць гэта толькі праз 18 месяцаў, што не задавальняе ЗША.

Белы дом патрабуе ад дыктатара неадкладнай адстаўкі, хоць спачатку некаторыя чыноўнікі прасоўвалі меркаванне, што прапанаваны Каракасам варыянт можа быць значна лепшым для абедзвюх бакоў.

«Хоць некаторыя амерыканскія чыноўнікі лічылі, што гэта можа быць рашэннем, Белы дом у рэшце рэшт прыйшоў да высновы, што падтрымае толькі план, які прадугледжвае неадкладную адстаўку Мадуры», — адзначае выданне.

Апошнія навіны