BE RU EN

У Беларусі скасавалі механізм долевага будаўніцтва

  • 9.11.2025, 23:46

Цяпер жыллё можна будзе набыць толькі пасля здачы дома.

У Беларусі адныне скасаваны механізм долевага будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай. Змены былі зацверджаныя яшчэ 1 ліпеня 2025 года.

Пра гэта ў эфіры перадачы «Гаворыць і паказвае Мінск» на «Радыё-Мінск» распавяла старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гантарэва.

Чыноўніца адзначыла, што паводле новага заканадаўства жылыя дамы для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, будуць будавацца ў межах дзяржзаказу.

«Як такіх удзельнікаў долевага будаўніцтва больш не будзе. УКС будзе адкрываць на сябе крэдытную лінію ў банку, узводзіць дом, а потым рэалізоўваць жыллё грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу,» – удакладніла Ірына Гантарэва.

Цяпер людзі змогуць набываць толькі ўжо гатовую кватэру. Крэдытныя рэсурсы, якія бярэ УКС, долямі пераафармяць на грамадзян, што набываюць жыллё ў канкрэтным доме.

Апошнія навіны