BE RU EN

«Лукашэнка перайграў самога сябе»

  • 9.11.2025, 23:17

Усё атрымалася наадварот.

Для Лукашэнкі кантрабанда стала важней за рэальную макраэканамічную палітыку Беларусі. Пра гэта ў эфіры «Радыё Свабода» заявіў аналітык Сяргей Чалы.

— Калі Лукашэнка абвінавачвае літоўцаў у кантрабандзе, то фактычна апісвае ўласныя дзеянні, — сказаў ён, дадаўшы, што схемы перавозкі цыгарэт і іншых тавараў з дапамогай тысячы паветраных шароў паказваюць: «для яго кантрабанда — гэта тое, што бліжэй да сэрца, а страты, якія нясуць усе астатнія, тонкім пластом размяркоўваюцца па іншых прадпрыемствах».

Чалы таксама адзначыў, што нават ціск на суседнія еўрапейскія краіны быў часткай спробаў Лукашэнкі прымусіць Захад зрабіць крок у ягоны бок.

— Ён хацеў націснуць на Польшчу і Літву, думаючы, што існуе нейкі «вашынгтонскі абкам», які загадае Літве вярнуць транзіт калійных угнаенняў… Але ўсё атрымалася наадварот, — падкрэслівае аналітык. Паводле яго слоў, у выніку «шантаж перастаў успрымацца як інструмент улады», а Лукашэнка «перайграў самога сябе».

Апошнія навіны