«Гэта чарговы моцны ляпас Путіну»
- 8.11.2025, 22:10
Эксперт прадказаў «прабуджэнне тытана», якое здольнае дапамагчы Украіне.
Ваенны эксперт Пётр Чэрнік лічыць, што ўлады ЗША могуць «набраць абароты», ваюючы з Венесуэлай.
Злучаныя Штаты Амерыкі — гэта вялікая сіла, якая пакуль дрымле, але можа прачнуцца ў той момант, калі сама пачне ваяваць з кімсьці, напрыклад з Венесуэлай, — выказаў здагадку Пётр Чэрнік.
З гэтай прычыны Украіне выгадна, каб ЗША пачалі вызваленчую вайну ў Венесуэле. Пра тое, як новая вайна можа шмат што змяніць для Украіны, Пётр Чэрнік распавёў у эфіры канала «Армія TV» на YouTube.
Афіцэр ЗСУ падзяліўся сваімі разважаннямі на тэму магчымай вайны ў Венесуэле: «Калі Узброеныя сілы ЗША пачнуць рухацца, то, адпаведна, яшчэ больш запрацуе іх ВПК, а там і наша «дабротная рыба», якую тэрмінова трэба «лавіць». Я яркі прыхільнік таго, што зброю не проста трэба прасіць (гэта добра, мы ў такім рэжыме пажылі), а зброю трэба набываць і, галоўнае, прывязвацца тэхналагічнымі ланцужкамі да супергіганта. Магчыма, гэта будзе гучаць крыху дзіўна, але ваенны злом, які там можа адбыцца, нам выгадны з усіх магчымых бакоў. Акрамя таго, гэта ляпас Пуціну, чарговы, моцны ляпас. Нагадаю, Венесуэла пераважна была іх стратэгічным саюзнікам».
«Калі з такіх бакоў комплексна падысці да стратэгічнай высновы, дык выглядае на тое, што «тытан прачынаецца», і ён, дай Божа, будзе споўнены рашучасці. Гэта, дарэчы, не мае словы. Гэта словы японскага адмірала. Калі яму паведамілі, што адбыўся ўдар па Пэрл-Харбару, ён так і сказаў: «Мы разбудзілі тытана, і ён споўнены рашучасці». Вельмі хочацца, каб гэтая спічка, якая патэнцыйна там запаліцца, разбудзіла гіганта па-сапраўднаму», — падсумаваў Чэрнік.