У расійскім Белгарадзе адбыўся маштабны блэкаут
- 8.11.2025, 21:25
Тысячы расіянаў застаюцца без святла.
У расійскім Белгарадзе ўвечары 8 лістапада адбыўся маштабны блэкаут. Прынамсі 20 тысяч расіянаў застаюцца без святла, расіяне скардзяцца на нібыта ракетны ўдар.
Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на расійскія СМІ.
Адзначаецца, што па цеплаэлектрастанцыі «Луч» у горадзе нібыта быў нанесены ракетны ўдар. Атака пашкодзіла газатурбінныя ўстаноўкі на ЦЭЦ, яны спынілі працу. ЦЭЦ «Луч» забяспечвае электразабеспячэнне ў самім Белгарадзе і ў бліжэйшых населеных пунктах.
Цяпер частка Белгарада абясточаная. Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў сцвярджае, што больш за 20 тысяч расіянаў застаюцца без святла. Таксама ён традыцыйна нахлусіў, што расійская супрацьпаветраная абарона «перахапіла» паветраныя цэлі, а ў сітуацыі вінаватыя «абломкі».