BE RU EN

Шуба для Мядзведзева

  • Тэлеграм-канал «Часу на раскачку няма»
  • 8.11.2025, 20:29

Вось які ў яго дарэчны «выраз твару»!

Вобраз кіраўніцтва Расіі цьмяны, нудны. Трэба неяк ажывіць. Адзін толькі Мядзведзеў спрабаваў, выступаючы ў сінім кіцелі.

Набліжаецца зіма, стылісты адзначаюць, што ў моду ўваходзяць мужчынскія шубы.

Стыліст Уладзіслаў Лісавец кажа: «Для таго, каб насіць шубу, вельмі многае павінна сысціся: стыль, выраз твару, стрыжка. То бок, калі яе або наогул нешта вельмі яркае пачынае насіць звычайны чалавек, гэта заўсёды выглядае камічна. Калі ж мы кажам пра першапачаткова стыльнага персанажа з цікавай стрыжкай, які міксуе шубу з моднымі джынсамі або нейкімі грубымі ваеннымі ботамі, то бок носіць яе не ў класічным выкананні, тады гэта выглядае крута. Але такіх людзей, як мы разумеем, адзінкі».

Грубыя ваенныя боты! Гэта адразу чапляе — дзяржаўная «мода» апошніх трох з лішкам гадоў. Можна «заміксаваць» з цікавай стрыжкай Мядзведзева, а таксама прапанаваць «моднаму персанажу» Валодзіну шубу (як на малюнку). Вось які ў яго дарэчны «выраз твару»! І адразу начальства расквеціцца, быццам райскія птушкі, справы ў дзяржаве пойдуць значна весялей.

Тэлеграм-канал «Часу на раскачку няма»

Апошнія навіны