BE RU EN

Рэйс Батумі — Мінск затрымалі на пяць з паловай гадзіны

  • 8.11.2025, 15:43

У чым прычына.

Самалёт авіякампаніі Belavia вылецеў з Батумі з затрымкай у пяць з паловай гадзіны, піша БелТА.

Першапачаткова рэйс планаваўся на 05:30 паводле грузінскага часу, але вылет давялося значна затрымаць.

У выніку ў Мінск пасажыры прыляцелі не ў 08:30, згодна з раскладам, а ў 13:45.

Прычынай затрымкі стала надвор'е: у Батумі склаліся неспрыяльныя для палёту метэаўмовы.

Капрызы прыроды маглі прымусіць чакаць свайго самалёта 125 пасажыраў — менавіта столькі месцаў у Embraer E-195, на якім Belavia ляцела з Батумі ў Мінск.

Апошнія навіны