Падзенне расійскай эканомікі ў бездань
- Віталій Шапран
- 8.11.2025, 15:37
Казачная расійская статыстыка.
Мінулым тыднем працягнулася паскарэнне падзення ў бездань расійскай эканомікі.
Вельмі «смачнымі» аказаліся галіновыя даныя Расстата:
Абарот рознічнага гандлю Расіі ў верасні вырас на 1,8%, за 9 месяцаў — на 2,1%, што значна ніжэй за ўзровень нават афіцыйнай інфляцыі.
Сальдавая страта вугільных кампаній у студзені–жніўні склала 263,2 млрд руб. супраць 4,9 млрд руб. годам раней.
За 9 месяцаў вытворчасць пластмас у першасных формах знізілася на 2,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, у верасні адбылося зніжэнне на 9,6%.
Адбылося паскарэнне зніжэння пасажыраабароту авіякампаній у верасні да 4,7%, за 9 месяцаў ён упаў на 2,5% (як не згадаць фразу пуціна: «санкцыі нам толькі дапамагаюць», засталося толькі ўдакладніць: «дапамагаюць зрабіць што?»).
Продажы расійскай сельгастэхнікі за 9 месяцаў знізіліся на 26,5%, а Расійскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) чакае зніжэння інвестыцый у асноўны капітал у 2026 годзе на 1,5%.
Росстат нечакана завершыў публікацыю негатыўнай галіновай статыстыкі пафаснай заявай пра рост ВУП Расіі за 9 месяцаў на 1%, а за верасень — на 0,6% (у гадавым вылічэнні). Цяжка знайсці сектары, дзе быў рост, бо зніжаецца ўжо нават абаронка.
Тым не менш, такія сектары ўсё ж ёсць, напрыклад ІТ: у верасні абарот расійскіх распрацоўнікаў праграмнага забеспячэння вырас на 45,8% у гадавым вылічэнні.
У казачнай расійскай статыстыцы яшчэ варта разабрацца, як пры росце ў 2–3 сектарах і татальным зніжэнні ў іншай частцы эканомікі ў іх усё яшчэ расце афіцыйны ВУП.
Аднак гэта ўжо не так важна, бо частка гэтага ВУП (на жаль) ўлятае ва Украіну сваім ходам, а таму не прыносіць ніякай карысці РФ, акрамя, вядома, санкцый, праблем на міжнароднай арэне і адказу сіл абароны Украіны.
Віталій Шапран, «Главком»