BE RU EN

Z-прапагандысты прызналі Херсон украінскім

  • 8.11.2025, 14:22

Выпісалі з Канстытуцыі?

Расійская прапаганда зноў зганьбавілася ў прамым эфіры. На «Першым канале», які лічыцца галоўным рупарам Крэмля, вядучая выпадкова назвала Херсон украінскім горадам, распавядаючы пра візіт галівудскай актрысы Анджэліны Джолі.

Гэты эпізод заўважыў украінскі журналіст Дзяніс Казанскі, які звярнуў увагу на тое, што нават на федэральных каналах Расіі ўжо пачынаюць «выпісваць» акупаваныя гарады са складу РФ, піша «Дыялог».

«На расійскім «Першым канале» выпісалі Херсон з Канстытуцыі РФ», — напісаў Казанскі ў сваім Telegram-канале, удакладніўшы, што вядучая апісвала прыезд Джолі ў Херсон і назвала гэты горад украінскім.

Журналіст падкрэсліў, што за падобныя «агаворкі» ў Расіі прадугледжаны крымінальны артыкул, але ў дадзеным выпадку, паводле яго слоў, ніякага пакарання не будзе.

«Гэтай прапагандыстцы нічога не будзе — яе нават не звольняць. Саджаюць толькі няшчасных падлеткаў, а такім, як гэтая, можна ўсё», — дадаў ён.

Апошнія навіны