BE RU EN

І зноў — добры дзень

  • Арцём Сініцын
  • 8.11.2025, 11:06

Лукашэнка — архітэктар ушчэрбнай сістэмы.

Не паспеў кіраўнік разабрацца з дурніцай у Віцебскай вобласці, спецыяльна накіраваўшы туды па сваіх слядах Наталлю Качанаву, як праклятая хвароба ўсплыла на Гомельшчыне.

Прыехаўшы ў Жыткавіцкі раён, Лукашэнка двойчы згадаў пра з'яву, што прыжылася ў яго лексіконе:

— Ніхто грошы проста так нікому не дасць. Дадзім грошы толькі пад тое, каб заўтра зарабіць новыя грошы і каб вярнулі гэтыя [укладзеныя ў праект] грошы. Вось і ўсё. Дурніцу пара заканчваць. Выцягнем. Але вось так «на дурняк» мы нічога рабіць не будзем.

А для самых непанятлівых дадаў, выслухаўшы даклад пра развіццё Палесся:

— Грошы кропкава будзем укладваць. «Дурніцы» не будзе.

Падобна, барацьба з дурніцай для чалавека, які кіруе краінай больш за трыццаць гадоў, стала не менш прынцыповай, чым іншая бітва, даўжынёй у жыццё, — з карупцыяй.

Такой жа шумнай і актыўнай, як і бессэнсоўна-бязлітаснай. Судзячы па ўсім, і тут працуе прынцып: галоўнае ў працэсе барацьбы — не выйсці на самога сябе — архітэктара ушчэрбнай сістэмы.

Арцём Сініцын, «Салідарнасць»

Апошнія навіны