BE RU EN

Расіяне атакавалі Украіну крылатымі ракетамі

  • 8.11.2025, 11:02

Пад ударам — Крамянчук.

Пад раніцу 8 лістапада расіяне атакавалі Украіну крылатымі ракетамі тыпу «Іскандэр-К», у выніку чаго ў шэрагу абласцей прагучалі выбухі. Пад ударам, у прыватнасці, апынуўся горад Крамянчук на Палтаўшчыне, піша «Фокус».

Паветраная трывога з-за пагрозы ўдараў крылатых ракет была абвешчаная ў Вінніцкай, Данецкай, Дняпрапятроўскай, Жытомірскай, Запарожскай, Кіеўскай, Кіраваградскай, Палтаўскай, Роўненскай, Сумскай, Харкаўскай, Хмяльніцкай, Чаркаскай і Чарнігаўскай абласцях. «Фокус» сабраў усё, што вядома пра ранішні абстрэл, учынены расіянамі.

Каля 07:25 па Мінску маніторынгавыя каналы паведамілі пра ўваходжанне крылатых ракет у паветраную прастору Украіны. Паводле папярэдняй інфармацыі, вораг здзейсніў пускі крылатых ракет тыпу «Іскандэр-К» пад раніцу.

Хуткасныя мэты заляталі ў паветраную прастору праз Сумскую вобласць, рухаючыся ў напрамку Палтаўшчыны. Частка крылатых ракет трымала курс на Кіеўскую вобласць, у прыватнасці на Бровары і сталіцу, папярэдзілі маніторынгавыя каналы.

Інфармацыі пра наступствы ранішняй ракетнай атакі на момант публікацыі не паступала.

Апошнія навіны