Зяленскі: За кастрычнік толькі дронамі ЗСУ знішчылі 25 тысяч расіян
- 8.11.2025, 2:43
Паводле слоў прэзідэнта Украіны, кожнае паражэнне пацверджана відэазапісам.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале паведаміў пра «найбольшую колькасць страт Расіі з пачатку поўнамаштабнай вайны за адзін месяц».
«У нас за кастрычнік — 25 тысяч «двухсотых» ворага толькі дзякуючы БПЛА. Лічба абсалютна дакладная, бо кожнае паражэнне пацверджана відэазапісам. Як вы ведаеце, у нас дзейнічае праграма: за кожнае пацверджанае відэа аператары атрымліваюць дадатковыя балы. Таму тут няма ніякіх прыпісак. Плюс яшчэ 2—3 тысячы ліквідаваных без відэапацверджання.
У выніку — рэкордная колькасць страт Расіі за адзін месяц з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Гэта прамы вынік таго, што мы рэзка наростылі кампанент БПЛА на фронце. Чым больш у нас дронаў — тым больш страт нясе вораг, які развязаў гэтую агрэсію», — напісаў Уладзімір Зяленскі.
Выказаўся ён і адносна аператыўнай сітуацыі на розных участках фронту. У Пакроўску, паводле слоў прэзідэнта Украіны:
«Сітуацыя складаная. Мэта нумар адзін для ворага — як мага хутчэй акупаваць Пакроўск. Гэта мэта і застаецца. Гэта бачна па колькасці штурмаў — толькі за трое сутак 220 штурмавых дзеянняў па Пакроўску. У самым горадзе, унутры, знаходзяцца 314 «рускіх». Вельмі буйная групоўка на ўскраінах і цісне ў гэтым напрамку».
У Купянску, як ён сцвярджае, „у нас ёсць прасоўванне 1100‑1200 метраў“, у Валчанску „сітуацыя напружаная і можа ўскладняцца з-за таго, што ідзе назапашванне «рускіх» баевікоў“, у Северску, Краматорску і Канстанцінаўцы вораг „поспеху не меў“, на Ачарэцінскім напрамку „таксама страты нашых пазіцый няма“, а ў Дабраполлі „аперацыя ідзе, там пазітыўна дзейнічаюць нашы Узброеныя Сілы“.