Такаеў: Трамп быў пасланы Амерыцы звыш
- 8.11.2025, 1:08
Казахстанскі лідар заявіў, што палітыку прэзідэнта ЗША падтрымліваюць ва ўсім свеце.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп з'яўляецца вялікім дзяржаўным дзеячам, пасланым Амерыцы звыш. Пра гэта заявіў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, яго словы цытуе AKIPress.
Ён нагадаў, што з моманту перамогі Трампа на выбарах мінуў роўна год.
«Я перакананы, што вы — вялікі дзяржаўны дзеяч, пасланы звыш, каб вярнуць здаровы сэнс і традыцыйныя каштоўнасці, якія мы цэнім, назад у палітыку ЗША, унутраную і знешнюю», — сказаў ён.
Казахстанскі лідар дадаў, што палітыку амерыканскага прэзідэнта падтрымліваюць ва ўсім свеце.