BE RU EN

Reuters: ЗША падтрымалі план ЕС па выкарыстанні замарожаных актываў Расіі

  • 7.11.2025, 23:29

ЗША і іх саюзнікі замарозілі каля 300 мільярдаў долараў суверэнных расійскіх актываў.

Злучаныя Штаты падтрымалі намеры Еўрасаюза выкарыстоўваць замарожаныя актывы РФ для спынення вайны ва Украіне.

Пра гэта паведамляе Reuters.

«Вашынгтон абсалютна падтрымлівае (ЕС, — рэд.) і крокі, якія ён цяпер робіць, каб мець магчымасць выкарыстоўваць гэтыя актывы як інструмент», — паведаміла агенцтву інфармаваная крыніца на ўмовах ананімнасці.

Пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну ў 2022 годзе ЗША і іх саюзнікі замарозілі каля 300 мільярдаў долараў суверэнных расійскіх актываў.

Еўрапейская прапанова адносна выкарыстання гэтых сродкаў затрымліваецца праз занепакоенасць Бельгіі, дзе захоўваецца большасць з іх. Усяго ў Еўропе замарожана каля 210 млрд еўра расійскіх актываў.

Нядаўна Германія выказала здагадку, што парушэнне дронамі паветранай прасторы Бельгіі было «сігналам ад Масквы» не чапаць замарожаныя актывы. РФ гэта адмаўляла, аднак паабяцала «балючы адказ», калі яе актывы будуць канфіскаваныя.

Апошнія навіны