Апублікаваны спіс намінантаў на прэмію «Грэмі»
- 7.11.2025, 21:28
Лідарам па колькасці намінацый стаў Кендрык Ламар.
Акадэмія гуказапісу ЗША апублікавала спіс намінантаў на прэмію «Грэмі» 2026 года. Лідарам па колькасці намінацый стаў Кендрык Ламар — рэпер прэтэндуе на прэмію ў дзевяці катэгорыях.
Кендрык Ламар атрымаў большасць намінацый за трэкі з альбома GNX. У Ледзі Гагі — сем намінацый, у Сабрыны Карпентэр, Бэда Бані і Леона Томаса — па шэсць.
У галоўнай катэгорыі «Запіс года» прадстаўлены:
Кендрык Ламар і SZA («The Subway»);
Сабрына Карпентэр («Manchild»);
Doechii («Anxiety»);
Бэд Бані («DtMF»);
Білі Айліш («Wildflower»);
Ледзі Гага («Abracadabra»);
Чаппелл Рон («The Subway»);
Розэ і Бруна Марс («Apt.»).
У намінацыі «Альбом года» будуць змагацца ў тым ліку Кендрык Ламар («GNX»), Джасцін Бібер («Swag»), Бэд Бані («Deb Tirar Ms Fotos»), Сабрына Карпентэр («Man's Best Friend») і Ледзі Гага («Mayhem»). У намінацыі «Найлепшае сольнае поп-выкананне» прадстаўлены Джасцін Бібер («Daisies»), Сабрына Карпентэр («Manchild»), Ледзі Гага («Disease») і іншыя.
Цырымонія ўручэння адбудзецца 1 лютага 2026 года ў Лос-Анджэлесе. Пераможцаў вызначаць члены Акадэміі гуказапісу, у якую ўваходзяць артысты, аўтары песень, прадзюсары, гукарэжысёры і іншыя ўдзельнікі індустрыі.
У 2026 годзе будуць прадстаўлены дзве новыя катэгорыі — «Найлепшы традыцыйны кантры-альбом» і «Найлепшая вокладка альбома». Усяго катэгорый — 95. У межах прэміі будуць улічвацца кампазіцыі, выпушчаныя з 31 жніўня 2024 года па 30 жніўня 2025 года.