BE RU EN

Казахстан і OpenAI падпісалі мемарандум аб развіцці адукацыі з дапамогай штучнага інтэлекту

  • 7.11.2025, 21:01

OpenAI дасць казахстанскім настаўнікам бясплатны доступ да ChatGPT.

Урад Казахстана і кампанія OpenAI падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту. Пра гэта паведамляе Міністэрства штучнага інтэлекту і лічбавага развіцця Казахстана.

Дакумент прадугледжвае прадастаўленне казахстанскім педагогам не менш за 165 тыс. ліцэнзій ChatGPT Edu штогод на працягу трох гадоў. Спецыяльная версія ChatGPT прызначаная для выкарыстання ў адукацыйных установах і скіраваная на павышэнне якасці выкладання з выкарыстаннем інструментаў на базе ШІ.

Падпісанне мемарандуму адбылося ў Вашынгтоне падчас сустрэчы прадстаўнікоў OpenAI і афіцыйных асоб Казахстана. У Міністэрстве штучнага інтэлекту і лічбавага развіцця Рэспублікі Казахстан адзначылі, што пагадненне стварае аснову для доўгатэрміновага партнёрства ў галіне лічбавізацыі і ўкаранення інавацыйных адукацыйных рашэнняў.

«Педагогі ва ўсім свеце ўжо выкарыстоўваюць штучны інтэлект, каб скараціць адміністрацыйныя задачы і прысвячаць больш часу навучанню і развіццю навучэнцаў. Пры належнай падтрымцы настаўнікі і выкладчыкі змогуць развіваць свой досвед працы з гэтымі інструментамі і максімальна эфектыўна прымяняць ШІ ў навучальным працэсе. Нашае пагадненне з урадам Казахстана дапаможа мясцовым педагогам выкарыстоўваць ChatGPT і ўкараняць перавагі ШІ ў школах па ўсёй краіне», — заявіў кіраўнік напрамку па адукацыі і дзяржаўных праграмах GTM OpenAI Кевін Мілс.

Апошнія навіны