BE RU EN

Руттэ пагразіў Расіі «разбуральным» адказам у выпадку нападу на НАТА

  • 7.11.2025, 19:51

Генсак НАТА ўпэўнены, што РФ не зможа перамагчы.

Генеральны сакратар НАТА Марк Руттэ у інтэрв'ю Antena 3 CNN заявіў, што калі Расія нападзе на адну з краін Паўночнаатлантычнага альянсу, яе чакае «разбуральны адказ».

Ён падкрэсліў, што не верыць у напад Расіі на ваенны блок, паколькі яна «не зможа перамагчы», але папярэдзіў пра наступствы падобных дзеянняў.

«А калі і нападуць, то яны ведаюць, што наша рэакцыя будзе разбуральнай... калі Расія або хтосьці іншы нападзе на Румынію, яны ведаюць, што Румынія будзе падтрымана ўсімі іншымі краінамі НАТА — іх 31 — усе яны будуць абараняць Румынію сілай калектыўных магчымасцяў НАТА, усім флотам, авіяцыяй, паветранымі і сухапутнымі сіламі», — заявіў Руттэ.

Апошнія навіны