Беларусь пачала прапускаць літоўскія фуры праз мяжу
- 7.11.2025, 19:29
Рэжым прапусціў праз мяжу больш за 200 фур.
За апошнія суткі праз мытны пункт Мядзінінкай, які знаходзіцца на мяжы Літвы і Беларусі, ўехалі больш за 200 грузавікоў. Пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт асацыяцыі грузаперавозчыкаў Літвы «Лінава» Алегас Тарасовас у эфіры радыё LRT.
«Па апошніх даных, за апошнія суткі праз пункт пропуску „Мядзінінкай“ праехалі 218 грузавікоў — амаль у 2,5 раза больш, чым звычайна прапускаюць праз гэты пункт пропуску. У Беняконы-Шальчынінкай пакуль засталося крыху больш за 400 грузавікоў», — сказаў Тарасовас, адзначыўшы, што на іншых пунктах пропуску рух пакуль не дазволены.
Паводле яго слоў, толькі за апошні тыдзень стаянка транспартных сродкаў у Беларусі каштавала перавозчыкам прыблізна €5 млн.
Літва 29 кастрычніка на месяц цалкам закрыла мяжу з Беларуссю з-за сітуацыі з пранікненнем на тэрыторыю краіны метэаразондаў, у выніку чаго на беларускіх КПП затрымаліся 5 тыс. літоўскіх фур.