BE RU EN

Лукашэнка баіцца рэвалюцыі ў Беларусі

  • 7.11.2025, 19:13

Дыктатар падзяліўся страхамі, кажучы пра дзень кастрычніцкага перавароту.

Дыктатар Аляксандр Лукашэнка заявіў, што больш не хоча рэвалюцый, як 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 года. Пра гэта ён заявіў падчас паездкі ў Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці, перадае БелТА.

Узурпатар адзначыў, што гэта «нармальнае» свята і не варта ад яго адмаўляцца:

«Ёсць у нас працэнтаў 30 людзей, якія з павагай ставяцца да гэтага свята. Мы рэвалюцый больш не хочам, але ёсць людзі, якія добра ставяцца да гэтага свята. Ну і няхай у іх будзе гэта свята. Мы будзем памятаць, што было такое свята. Не трэба забываць тое, што было. Не трэба раніць людзей, якія сёння на пенсіі і сыходзяць з гэтага жыцця. Няхай яны ведаюць, што мы годныя прадаўжальнікі іх спраў. Нармальнае гэта свята. Мы яго асучаснілі», — заявіў дыктатар.

Апошнія навіны