Моцны выбух у Башкартастане: дроны ГУР паразілі стратэгічны завод Расіі
- 7.11.2025, 19:05
На заводзе вырабляюць прадукцыю для патрэбаў расійскай арміі.
6 лістапада майстры далёкабойных дронаў Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны нанеслі паспяховае агнявое паражэнне па Стерлітамакскаму нафтахімічнаму заводу (СНХЗ).
Завод размешчаны ў Башкартастане, гэта адно з ключавых прадпрыемстваў нафтахімпрама дзяржавы-агрэсара, паведамілі у ГУР.
Адзначаецца, што на заводзе вырабляюць прадукцыю для патрэбаў расійскай акупацыйнай арміі і ваенна-прамысловага комплексу, у прыватнасці - Іонол, авіяцыйны бензін, сінтэтычныя палімеры.
- У выніку ўдару па варожаму нафтахімічнаму прадпрыемству ўзнік пажар на тэрыторыі цэха па вытворчасці агідолу - прысадкі да авіяцыйнага паліва, - праінфармавалі ў разведцы.