У Беларусі пасля вяртання з Польшчы затрымалі заснавальніка музычнай школы
- 7.11.2025, 13:32
Мяркуецца, што затрыманне звязана са «справай Гаюна».
У Беларусі затрымалі Уладзіміра Патапенку, заснавальніка музычнай школы Midi.by. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле звестак праваабаронцаў, гэта адбылося праз некалькі дзён пасля таго, як мужчына вярнуўся з Варшавы. Мяркуецца, што затрыманне звязана са «справай Гаюна».