BE RU EN

Лукашэнка спалохаўся, што яго ліквідуюць у Мазыры?

  • 7.11.2025, 16:36

Мост праз Прыпяць ачапілі.

Служба бяспекі Лукашэнкі не дапусціла простых жыхароў Мазыра на адкрыццё моста праз Прыпяць, паведамляе «Флагшток».

У TikTok гараджане публікуюць відэа са скаргамі на тое, што ўсе падыходы да моста 6 лістапада падчас візіту дыктатара былі ачапленыя.

У выніку некалькі сотняў жыхароў Мазыра назіралі за цырымоніяй адкрыцця з набярэжнай з адлегласці некалькіх сотняў метраў.

На самым мерапрыемстве ў якасці «простых жыхароў» прысутнічалі загадзя адабраныя і запрошаныя работнікі дзяржаўнай вертыкалі.

Апошнія навіны