BE RU EN

СМІ: Заходнія санкцыі «знішчылі» расійскія знішчальнікі Су-57

  • 7.11.2025, 9:10

Расія не можа іх вырабляць.

З унутраных дакументаў расійскага прадпрыемства ОКБМ, якія атрымалі InformNapalm і кіберцэнтр Fenix, становіцца зразумела, што РФ не можа самастойна вырабляць неабходныя дэталі для знішчальнікаў пятага пакалення Су-57.

Такім чынам міжнародныя санкцыі «забіваюць» расійскі знішчальнік, піша Цэнтр стратэгічных камунікацый Spravdi.

«З дакументаў відаць: Расія сама не можа вырабляць ключавыя камплектуючыя для свайго «пятага пакалення». Для гэтага патрэбныя імпартныя высокадакладныя станкі і абсталяванне з ЕС і ЗША», — гаворыцца ў паведамленні.

Журналісты патлумачылі, што пасля ўвядзення санкцый пастаўкі неабходных камплектуючых спыніліся, таму ў расіян узнік дэфіцыт вытворчых магутнасцяў.

«З-за гэтага праграмы па стварэнні і мадэрнізацыі авіяцыі рэгулярна зрываюцца», — адзначылі ў Цэнтры стратэгічных камунікацый.

Там таксама падкрэслілі, што закупкі праз Кітай не ратуюць сітуацыю, паколькі для вытворчасці Су-57 патрэбная менавіта еўрапейская і амерыканская тэхніка.

Эксперты адзначылі, што 23 кастрычніка 2025 года ОКБМ афіцыйна дадалі ў 19-ы пакет санкцый ЕС, што яшчэ больш запаволіла вытворчасць Су-57 і іншых самалётаў.

«Выснова простая: без заходніх тэхналогій «пятае пакаленне» Расія не зробіць. А санкцыі працягваюць закручваць гайкі», — падкрэслілі ў Spravdi.

Апошнія навіны