BE RU EN

Пад Мінскам кіроўца пашкодзіў мост, не ўпісаўшыся пад ім са сваім грузам

  • 7.11.2025, 3:46

Фотафакт.

Кіроўца пашкодзіў мост на трасе Мінск — Гродна пры спробе правезці пад ім экскаватар. Рух у напрамку Мінска часова перакрыты, паведамілі ў ДАІ.

У Мінскім раёне на 16-м кіламетры трасы М-6 Мінск — Гродна пры ДТЗ быў пашкоджаны пуцеправод.

Паводле даных ДАІ, кіроўца аўтапаязда Volvo з паўпрычэпам, які перавозіў экскаватар, не ўлічыў вышыню грузу і зачапіў канструкцыю. У выніку пацярпелі пяць бэлек пралётнага збудавання.

Апошнія навіны