Нэнсі Пэлоўсі абвясціла пра завяршэнне кар'еры ў Кангрэсе ЗША
- 6.11.2025, 18:24
Дэмакратка не будзе балатавацца на новы тэрмін.
Першая і адзіная жанчына-спікерка Палаты прадстаўнікоў ЗША, 85-гадовая Нэнсі Пэлоўсі абвясціла, што не будзе балатавацца на новы тэрмін, паведамляе CNN у чацвер, 6 лістапада.
Пэлоўсі, якая прадстаўляла Сан-Францыска амаль 40 гадоў, абвясціла пра сваё рашэнне 6 лістапада.
Яна ўпершыню была абраная ў 1987 годзе пасля працы на дзяржаўнай службе ў Каліфорніі, дзе прапрацавала каля чатырох дзесяцігоддзяў.
«Я не буду балатавацца на перавыбары ў Кангрэс. Маё пасланне гораду, які я люблю, такое: Сан-Францыска, усведамляй сваю сілу. Мы стварылі гісторыю. Мы дасягнулі прагрэсу. Мы заўсёды былі лідарамі», — сказала яна.
Пэлоўсі стала першай жанчынай на пасадзе спікера Палаты прадстаўнікоў і доўгі час узначальвала фракцыю Дэмакратычнай партыі.