У Беларусі забаранілі блогера Mellstroy
- 6.11.2025, 17:31
Усе яго сацыяльныя сеткі па-за законам.
Вядомага трэш-блогера Андрэя Бурыма (Mellstroy) прызналі экстрэмістам, паведамілі ў прэс-службе МУС.
Гэта адбылося пасля кастрычніцкага конкурсу Mellstroy, які стаў падставай для серыі масавых мерапрыемстваў у Беларусі.
Цяпер за падпіску на публікацыі блогера пагражае крымінальная адказнасць.
Андрэй Бурым — ураджэнец Гомеля, які стаў вядомы ў Расіі дзякуючы так званым трэш-стрымам (трансляцыі, на якіх за ахвяраванні выконваюцца розныя заданні падпісчыкаў). Цяпер ён займаецца рэкламай інтэрнэт-казіно.
Сайт Charter97.org пісаў, што беларускі стрымер рассыпаў над наведвальнікамі начнога клуба $75 тысяч.