BE RU EN

ЗША перакідваюць войскі на авіябазу ў Дамаск

  • 6.11.2025, 15:00

Гэта частка шырокай стратэгіі Вашынгтона пасля змены ўлады ў Сірыі.

ЗША рыхтуюцца размясціць свае сілы на авіябазе ў Дамаску, каб кантраляваць будучае пагадненне аб бяспецы паміж Сірыяй і Ізраілем. Надалей гэта стане часткай больш шырокай стратэгіі Вашынгтона пасля змены ўлады ў Сірыі.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Шэсць крыніц, знаёмых з гэтым пытаннем, распавялі, што Злучаныя Штаты рыхтуюцца размясціць ваенную прысутнасць на авіябазе ў Дамаску, каб дапамагчы заключыць пакт аб бяспецы, які Вашынгтон заключае паміж Сірыяй і Ізраілем.

Планы ЗША адносна прысутнасці ў сірыйскай сталіцы, пра якія раней не паведамлялася, нібыта будуць знакам стратэгічнай пераарыентацыі Сірыі ў бок ЗША пасля леташняга падзення даўняга лідара Башара Асада, саюзніка Ірана.

База размешчаная на ўездзе ў паўднёвую Сірыю, дзе плануюць стварыць дэмілітарызаваную зону ў межах пакта аб ненападзе паміж Сірыяй і Ізраілем. Гэтае пагадненне цяпер узгадняюць пры пасярэдніцтве адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Паводле звестак выдання, у панядзелак Трамп правядзе сустрэчу ў Белым доме з прэзідэнтам Сірыі Ахмедам аль-Шараа - гэта будзе першы афіцыйны візіт сірыйскага лідара ў Вашынгтон.

Як паведамілі Reuters шэсць крыніц, знаёмых з сітуацыяй, уключаючы двух заходніх чыноўнікаў і прадстаўніка сірыйскага абароннага ведамства, ЗША плануюць выкарыстоўваць авіябазу для маніторынгу будучага пагаднення паміж Дамаскам і Тэль-Авіўам.

Апошнія навіны