BE RU EN

Беларускі касметычны брэнд адказаў на скаргі расіянак

  • 6.11.2025, 11:10

У іх нібыта выпадалі бровы з-за гелю Luxvisage.

Беларускі касметычны брэнд Luxvisage адрэагаваў на скаргі расіянак, што ў іх пачалі выпадаць бровы з-за выкарыстання папулярнага беларускага геля-фіксатара. Пра праблемы расіянак нават паведаміў расійскі тэлеграм-канал Baza, які спецыялізуецца на крымінальнай хроніцы.

Кампанія Luxvisage апублікавала ў інстаграме адказ, відавочна, рэагуючы на рэзананс у сеціве.

Брэнд назваў гель Brow Laminator сваім «абсалютным бестселерам».

«Калі прадукт сапраўды працуе, гэта заўсёды выклікае эмоцыі. Апошнім часам у сеціве з’явіліся дзіўныя пасты з аднолькавымі фота і тэкстамі. Падобна, мільёны продажаў і тысячы вашых рэальных станоўчых водгукаў камусьці не даюць спакою».

Кампанія дадала: «Мы ганарымся якасцю, стаім за кожным сваім прадуктам і не ўдзельнічаем у канкурэнтных войнах. Мы проста робім тое, што ўмеем лепш за ўсё, — ствараем прадукты, якія сапраўды працуюць».

Апошнія навіны