СМІ: Украіна нанесла ўдар па адной з найбуйнейшых цеплавых электрастанцый Расіі
- 6.11.2025, 9:41
Яна выпрацоўвае каля 1,5% ад агульнага аб'ёму выпрацаванай у краіне электраэнергіі.
Украінскія дроны ў ноч на 6 лістапада атакавалі «аб'екты энергетычнай інфраструктуры» у Волгарэчанску Кастрамскай вобласці РФ, паведаміў губернатар рэгіёна Сяргей Сітнікаў.
Паводле звестак Astra, мэтаю атакі ўкраінскіх беспілотнікаў стала Кастрамская ГРЭС — трэцяя ў Расіі па ўсталяванай магутнасці цеплавая электрастанцыя. Яна выпрацоўвае каля 1,5% ад агульнага аб'ёму выпрацаванай у краіне электраэнергіі, як вынікае з дадзеных «Інтэр РАО». На станцыі ўсталявана восем энергаблокаў магутнасцю па 330 і 300 МВт і ўнікальны энергаблок «мільённік» магутнасцю 1200 МВт. Жыхары Волгарэчанска паведамілі пра вогненнае зарыва, якое ахапіла станцыю пасля ўдараў.