Беларуска ў шоку ад цаны на «неабавязковы» тавар
- 6.11.2025, 9:23
«Як у казцы пра дванаццаць месяцаў».
Беларуска знайшла ў гродзенскай краме маліну, якая ў пераліку на кілаграм каштуе амаль 144 рублі, і здзівілася такой цане. Аднак у TikTok, дзе яна выклала ролік, многія каментатары лічаць кошт цалкам апраўданым, піша «Зеркало».
— Беларуская крама «Алмі». Маліна, «вырашчана з любоўю». Колькі тут у нас грамаў? 125 грамаў. Цяпер глядзіце цану. Прыгажосць. Жывём у асалоду, — кажа аўтарка роліка з тэгам «шок», дэманструючы маліну, якая каштуе 17,99 рубляў за 125-грамовую ўпакоўку, або амаль 144 рублі — за кілаграм.
Ягада — айчыннай вытворчасці, вырашчана ў гаспадарцы «Сонюшко» пад Кобрынам.
Частка карыстальнікаў таксама палічыла такую цану высокай, аднак многія сцвярджаюць, што для несезоннай ягады кошт апраўданы. Ёсць і тыя, хто ўпэўнены, што маліна па дарозе ў краму моцна даражэе праз перакупшчыкаў.
«Капец, а мы здаём па 11 рублёў за кг».
«Ахрэнець, што гэта за ягады, якія каштуюць даражэй за мяса».
«Гэта неабавязковы тавар!»
«Улетку галубіка каштавала ў вялікай каробцы 12,9 рубля, цяпер за 12 можна купіць толькі маленькую, у два разы меншую. І гэта літаральна за два месяцы так падскочыла».
«На рынку прадавала па 6 рублёў за паўлітровы слоік, казалі, дорага».
«Жывём як у казцы пра дванаццаць месяцаў, дзе сустрэліся ўсе браты-месяцы. Але вы забыліся, што падснежнікі былі таксама для абраных людзей, як і цяперашняя маліна. Гэта не прадмет першай неабходнасці, а раскоша, якую могуць дазволіць сабе не ўсе. Ну, а каб была і ў вас, купляйце ўлетку за капейкі, нарыхтоўвайце, і прыемнага апетыту».
«Хочаце ў горадзе жыць і каб вас вясковыя кармілі бясплатна?»
«Вырошчвайце самі, і будзе бясплатна. Паглядзіце каляндар, зіма на парозе».
«Я збірала гэтую маліну, за кілаграм там плацілі 1,5−4 рубля. Нібыта збіраеш шмат, але скрыні там «губляюцца», і нікому не дакажаш, хаця людзі фатаграфавалі штрыхкоды, але кіраўніцтва не хацела разбірацца. А цэны ў краме ў іх неапраўданыя».
«Абалдзець… Золатам пакрыта!»