На «Нафтане» ўспыхнуў пажар
- 6.11.2025, 9:14
На месцы працуюць 17 адзінак тэхнікі.
На нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве «Нафтан» у Наваполацку адбылося ўзгаранне дызельнага паліва тэхналагічнай устаноўкі на адзнацы 20 метраў. Пра гэта паведамляе МНС.
«Пажар лакалізаваны. На месцы здарэння працуюць 17 адзінак тэхнікі і больш за 70 чалавек асабовага складу МНС. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма», — паведамілі выратавальнікі.