BE RU EN

Польскія памежнікі перахапілі дрон з цыгарэтамі, які ляцеў з Беларусі

  • 6.11.2025, 5:59

Фотафакт.

У Падляскім ваяводстве на ўсходзе Польшчы супрацоўнікі Памежнай варты Польшчы перахапілі дрон, напоўнены беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі.

Пра гэта ў X паведаміў Падляскі аддзел Памежнай варты Польшчы.

У сераду памежнікі выявілі дрон, запоўнены незаконнымі цыгарэтамі, на тэрыторыі гміны Крынкі, якая мяжуе з Беларуссю.

Унутры дрона выявілі каля 400 пачак цыгарэт з беларускім акцызам, гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны