Пуцін загаварыў пра дэкаланізацыю Расіі
- 5.11.2025, 22:26
Дыктатар лічыць, што Захад мае намер нанесці РФ стратэгічную паразу.
Заходнія краіны, нібыта, спрабуюць нанесці Расіі стратэгічную паразу і разваліць яе, — заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін. Яго цытуе РИА Новости.
«Цяпер усё часцей і часцей вядуць гаворку пра нейкую дэкаланізацыю Расіі, а па сутнасці — расчляненне Расійскай Федэрацыі і нанясенне нам усё той самай прэславутай стратэгічнай паразы», — патлумачыў кіраўнік РФ.
Паводле прэзідэнта, гэтую мэту Захад пераследуе «на працягу не толькі дзесяцігоддзяў, а стагоддзяў».