BE RU EN

Анджаліна Джолі наведала ўкраінскі Херсон

  • 5.11.2025, 18:03

Актрысу заўважылі ў бальніцах горада.

Галівудская актрыса Анджаліна Джолі у сераду, 5 лістапада, наведала Херсон з непублічным візітам, паведамляе New Voice.

Тэлеграм-канал Херсон Non Fake са спасылкай на падпісчыкаў паведаміў, што зорка кіно прыехала ў Херсон у межах праграмы дабрачыннай дапамогі і наведала бальніцы.

Таксама фота актрысы ў плітаносцы апублікаваў былы дэпутат Херсонскага гарсавета Віталь Багданаў. На плітаносцы бачна нашыўка дабрачыннай арганізацыі Legacy of War.

Інфармацыю пра візіт Анджаліны Джолі пацвердзіў і мясцовы тэлеграм-канал Ukraine context | russia no context. На апублікаваным фота актрыса гуляе з дзецьмі.

Апошнія навіны