BE RU EN

Спікер Сейма Літвы назваў умову адкрыцця мяжы з Беларуссю

  • 5.11.2025, 22:43

Юозас Олекас лічыць, што пераходы трэба адкрыць.

Як толькі праблему з кантрабанднымі метэазондамі з Беларусі ўдасца вырашыць, мяжу трэба адкрыць, лічыць старшыня літоўскага Сейма Юозас Олекас. Ён звяртае ўвагу, што ў апошнія дні паветраных шароў з тэрыторыі Беларусі не было.

«Нягледзячы на рэакцыю беларускага рэжыму, мы ўсё адно хочам, каб жыццё працягвалася, і каб мяжы калі-небудзь зноў былі адкрытыя», — перадае LRT словы сацыял-дэмакрата Олекаса.

На яго думку, хоць закрыццё мяжы і дае эфект у стрымліванні кантрабандыстаў, але перашкаджае людзям жыць нармальным жыццём.

«Мы хацелі б, каб гэта мяжа была адкрытая, каб нашыя людзі маглі падарожнічаць, каб нашыя перавозчыкі маглі дабрацца да гэтых пунктаў, /.../ бо праз яе ідуць грузы з усёй Цэнтральнай Азіі», — тлумачыць палітык.

Тыдзень таму ўрад Літвы прыняў рашэнне закрыць мяжу з Беларуссю да 30 лістапада. Гэта адбылося пасля шэрагу масавых запускаў аэрастатаў з кантрабандай — у некаторых выпадках запускалі больш за 200 паветраных шароў. У выніку на працягу тыдня чатыры разы закрываліся літоўскія аэрапорты.

Апошнія навіны