Удар па «Рубіконе»: на буровай устаноўцы «Сіваш» украінскім ударам накрылі эліту ФСБ
- 5.11.2025, 15:22
Атрымалася «прыгожа і балюча».
На буровай устаноўцы «Сіваш» у Чорным моры украінскім ударам накрыта элітнае падраздзяленне ФСБ «Рубікон» — адно з самых дзейсных у расійскай арміі, робіць выснову ваенны аглядальнік Аляксандр Каваленка, аналізуючы наяўныя даныя. У любым выпадку, удар атрымаўся прыгожы і вельмі балючы.
Што да ўдару ВМС Украіны па буровай устаноўцы «Сіваш», у Чорным моры.
Як паведамлялася, у момант нанесення ўдару на вышцы знаходзілася нейкае расійскае элітнае спецпадраздзяленне, якое панесла страты як у абсталяванні, так і ў асабовым складзе.
Паводле даных ВМСУ, былі знішчаны тэхнічныя сродкі разведкі, назірання і разлік ПТРК. Але якое менавіта элітнае спецпадраздзяленне дыслакавалася на «Сівашы»?
Справа ў тым, што прыкрыццём «Сіваша» дронавай кампанентай займаўся «Рубікон», на сёння — найбольш выніковае падраздзяленне ФСБ. «Кірзачы» РОВ глядзяць і зайздросцяць фінансаванню, забеспячэнню, аператыўнасці і крэатыўнасці «Рубікона».
Вось толькі «Сіваш» яны як след прыкрыць не змаглі і лавілі нашы марскія дроны літаральна пад самай платформай, ані трохі не змяншаючы шкоду ад дэтанацыі.
Найверагодней, астатняе прыкрыццё таксама ажыццяўлялася адным з падраздзяленняў ФСБ, тым самым ЦСН «Альфа».
Калі каротка з усяго вышэйсказанага — ўжарылі па «Сівашы» прыгожа і балюча.