Наёмнікі з беларускімі пашпартамі ўцякаюць з расійскай арміі
- 5.11.2025, 12:43
Вядома пра тры выпадкі.
Трое ўраджэнцаў Беларусі апынуліся ў спісе з 1292 вайскоўцаў, якія дэсерціравалі з 144-й асобнай мотастралковай брыгады Узброеных Сіл РФ. Такія звесткі 30 кастрычніка апублікаваў украінскі праект «Хачу жыць».
«У нас няма інфармацыі пра іх лёс, толькі ведаем, што людзі ў гэтым спісе падаваліся ў вышук іх камандзірамі як тыя, хто здзейснілі СОЧ (самавольнае пакіданне часткі — прым.)», — расказалі «Хачу жыць» «Еўрарадыё».
У спісе значацца:
Віталь Віктаравіч Шаўчык, 15 мая 1989 года, з вёскі Гарановічы [верагодна, Баранавічы] Брэсцкай вобласці.
Юсін Віталь Аляксандравіч, 13 снежня 1970 года, месца нараджэння — Брэст.
Усцінаў Сяргей Віктаравіч, нарадзіўся 18 красавіка 1977 года ў г. Выхове [верагодна, Быхаў] Магілёўскай вобласці.