У Беларусі з'явілася халва са смаком шкварак
- 5.11.2025, 12:14
Меркаванні падзяліліся.
У продажы ў Беларусі з'явіўся незвычайны прадукт – халва са смаком шкварак і смажанай цыбулі. І ў інтэрнэце адразу ж пачалі актыўна абмяркоўваць такую экзатычную салодкасць.
Навінку выпусціла фабрыка «Красный пищевик». Яе паспелі ацаніць магілёўскія блогеры ў TikTok. Знайсці халву з незвычайным смакам можна ў фірменных крамах кампаніі. Цана – Br1,07 за 60 г.
Варта адзначыць, што меркаванні пра гэты прадукт падзяліліся. Камусьці ён прыйшоўся даспадобы, хтосьці лае такое спалучэнне смакоў.