BE RU EN

Знешні гандаль таварамі Беларусі ў мінусе на $4,5 млрд

  • 5.11.2025, 11:43

Абвал лукашысцкай эканомікі працягваецца.

Нацыянальны статыстычны камітэт абнародаваў інфармацыю аб знешнім гандлі таварамі Беларусі па выніках дзевяці месяцаў 2025 года, паведамляе Myfin.by.

Паводле дадзеных Белстата, за студзень-верасень бягучага года знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі склаў $63,7332 млрд.

У параўнанні з узроўнем аналагічнага перыяду 2024 года агульныя паказчыкі знізіліся на 0,5% у бягучых цэнах.

Таварны экспарт скараціўся на 2,9% да $29,5909 млрд, у той час як імпарт вырас на 1,6% да $34,1423 млрд.

У выніку склалася адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры $4,5514 млрд, што на 760 млн больш, чым было ў студзені-жніўні.

Апошнія навіны