Беларуска расказала, як да яе салона прыйшлі падлеткі з аўтаматамі
- 5.11.2025, 9:58
Інцыдэнт адбыўся ў Гомелі.
Гамяльчанка Валерыя распавяла ў TikTok, што да салона, дзе яна працуе, удзень прыйшлі двое падлеткаў з аўтаматамі, а трэці ўсё здымаў на відэа. Дзяўчына напісала заяву ў міліцыю, паведамляе «Зеркало».
«Я працую з кліенткай. Мы з ёй ужо заканчваем працэдуру. Уваходныя дзверы з таніраваным шклом. Я гляджу на дзверы і бачу чувака, які з аўтаматам. Проста з аўтаматам у руках. Якісь высокі чувак. І проста стаіць тварам да шкла. І ў руках аўтамат. Я прыглядаюся, гляджу, бачу — другі чувак, два здаровыя лобы, адзін у капюшоне. Потым нешта яны пачалі тусавацца. Мы перапужаліся да жаху. Дзесьці ўнутры я разумела, што гэта нейкі прыкол. Але гэта ж не пяцігадовыя дзеці былі. Гэта насамрэч былі проста дарослыя людзі з аўтаматамі. Я ледзь не адкінула капыты. <�…> Мы з ёй зайшлі за гэтую сцяну, пастаялі пару хвілін. Потым глядзім — яны сышлі. Потым я паглядзела па камерах. Аказваецца, там быў яшчэ трэці чалавек. То-бок іх было трое. Гэта быў нейкі іх жарт, бо адзін з іх здымаў на відэа. Як гэта разумець? Яны гэта для TikTok здымалі? Ці гэта быў нейкі прыкол? Мне, карацей, зусім не смешна. Абсалютна. Я выклікала міліцыю. Чакаю. І буду пісаць заяву. Я ў шоку. Я проста ў шоку. Калі гэта нейкі прыкол — бегаць па вуліцы. Я зараз разумею, што, напэўна, гэта нейкая цацкавая зброя. Але я не ведаю. Проста няма слоў. У мяне проста няма слоў. Як мы дакаціліся да гэтага?» — кажа на відэа Валерыя.
У каментарыях яна дадала, што напісала заяву ў міліцыю.
«Сказалі [у міліцыі], што знойдуць і пакараюць», — напісала дзяўчына.
У каментарыях мясцовыя жыхары распавялі, што таксама бачылі ў горадзе падлеткаў з «зброяй»:
«У іх нейкі прыкол, учора таксама бачыла падлеткаў, бегалі ў лясочку на Сонечнай са зброяй, не дагулялі», — anna1234vv.
«Некалькі гадоў таму быў падобны «прыкол», калі некалькі пранкераў са зброяй запалохвалі блогерку каля яе дома, а ёй тады гадоў 15 было, дзіця яшчэ па сутнасці. Не разумею, чым кіруюцца такія людзі», — я хочу быть пылесосом.
«Гэта не смешна, у такі час так жартаваць — поўны абзац. Іх трэба аштрафаваць, раскажыце потым, чым усё скончыцца», — Castiel.
«Пакараць жартуноў, каб дурныя думкі ў галаву не прыходзілі, штраф і грамадска карысная праца», — marsik.