BE RU EN

Беспілотнікі паразілі энергавузел, ад якога залежыць Масква

  • 5.11.2025, 8:32

Апублікавана відэа ўдару.

У ноч на 5 лістапада ўдарныя беспілотнікі атакавалі электрападстанцыю «Уладзімірская», размешчаную недалёка ад абласнога цэнтра расійскага рэгіёна — горада Уладзіміра.

Магутнасць гэтай падстанцыі складае 750 кВ, паведамілі ў тэлеграм-канале «Exilenova+», які апублікаваў відэа моманту траплення па падстанцыі.

«У Уладзіміры зноў была паспяхова атакаваная ПС на 750 кВ. Сістэматычна працягваюцца ўдары па лініях, ад якіх залежыць Масква», — гаворыцца ў паведамленні.

Губернатар Уладзімірскай вобласці Аляксандр Авдзеев пацвердзіў удар па энергетычным аб’екце ў рэгіёне.

«Беспілотнікамі атакаваная энергетычная інфраструктура ў прыгарадзе Уладзіміра. Спецыялісты працуюць на месцы. З надыходам светлай пары сутак пачнецца ліквідацыя наступстваў. Просьба захоўваць спакой. Усе сістэмы жыццезабеспячэння працуюць у нармальным рэжыме», — напісаў Авдзеев.

На момант публікацыі матэрыялу ўкраінскі бок не каментаваў паражэнне падстанцыі «Уладзімірская».

Апошнія навіны